Марк Кермад
Марк Кермад | |
---|---|
Род дзейнасці | тэлевядучы, музыкант, журналіст, кінакрытык |
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1963 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | англіканства |
Жонка | Лінда Рут Уільямс[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Сайт | markkermode.co.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марк Кермад (англ.: Mark Kermode; нар. 2 ліпеня 1963) — англійскі кінакрытык і сябар Брытанскай акадэміі кіно і тэлевізійных мастацтваў. Працуе з часопісам «Sight & Sound », газетай «The Observer » і «BBC Radio 5 Live», дзе вядзе перадачу «Kermode and Mayo's Film Reviews » разам з Сайманам Маё.
Меркаванне Кермада аб фільмах часта не супадае з грамадскім. Да прыкладу, яму не спадабаліся ўсе часткі «Піратаў Карыбскага мора », тры часткі «Трансформераў » і сага «Зорныя войны», якую ён апісаў як вульгарную інфантылізацыю змрочнага жанру сур’ёзнай навуковай фантастыкі, на якой ён вырас[2]. Ён таксама выказваў сваю незадаволенасць рэжысёрам Крысам Каламбусам, назваўшы яго «рэжысёрам-бухгалтарам», і даў негатыўныя адзнакі першым двум фільмам пра Гары Потэра, якія той рэжысіраваў. Аднак ён прызнаўся, што апошнія фільмы яму пачалі падабацца[3]. Кермад таксама не хавае свайго непрымання 3D-фільмаў, асабліва трэнду падгонкі звычайных фільмаў да 3D[4].
У верасні 2013 года ён быў прызначаны галоўным крытыкам «The Observer »[5].
У апытанні «Sight & Sound » на спіс найлепшых фільмаў Кермад абраў наступныя 10 карцін: «Бразілія», «Лабірынт фаўна», «Д’яблы », «Экзарцыст », «Гэтае цудоўнае жыццё», «Мэры Попінс », «Сёмая пячатка », «Вочы без твару », «А цяпер не глядзі », «Лесвіца ў неба »[6].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Companies House — 1988. Праверана 13 снежня 2021.
- ↑ 2007: a scorching new space odyssey . Guardian (25 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2012.
- ↑ Mark Kermode and Simon Mayo's Film Reviews . BBC. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2012.
- ↑ No, your eyes aren't deceiving you – 3D really is a con . Guardian (11 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2012.
- ↑ Mark Kermode is new Observer film critic . BBC News (18 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2014. Праверана 13 мая 2014.
- ↑ Mark Kermode - BFI(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2014. Праверана 22 жніўня 2022.